"Касіяпея" прэзентавала свой антыклерыкальны альбом "Крестик" (фота)
22 лістапада гурт "Касіяпея" прадставіў у мінскай "Пляцоўцы Хол" новы альбом "Крестик". Музыкі называюць яго "гумарыстычным багаборніцтвам" і кажуць, што "Крестик" — гэта кружэлка пра людзей, "якія свята ў нешта верылі ўсё жыццё і думалі, што Бога абдымаюць, а апынулася, што гэта не Бог зусім, а вялікая і тлустая нага бога Кузі".