Каталіцкага святара не выпусцілі пасля сутак і судзілі паўторна

Павел Лемех

Павел Лемех / katolik.life

Каталіцкага святара Паўла Лемеха не выпусцілі пасля сутак і судзілі паўторна, паведамляе katolik.life. Яго затрымалі 8 траўня ў Шуміліне і асудзілі на 10 сутак арышту. Чарговы суд прайшоў 21 траўня. Лемех знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання ў Віцебску. Сутнасць абвінавачванняў па-ранейшаму невядомая.

Паўла Лемеха затрымалі разам з іншым святаром — Анджэем Юхневічам, які таксама служыць у Шуміліне. Юхневічу прысудзілі 15 сутак арышту, тэрмін заканчваецца 23 траўня. Як стала вядома, судзілі адну з парафіянак — за падпіску ў сацсетцы на старонку, абвешчаную ў РБ "экстрэмісцкай". Яе пакаралі штрафам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі