Хакеісты "Брэста" выйшлі наперад у паўфінальнай серыі
Хакейны матч "Брэст" — "Шахцёр"
Хакеісты "Брэста" вырваліся наперад у паўфінальнай серыі беларускай экстралігі.
2 красавіка яны гулялі ў Салігорску з мясцовым "Шахцёрам" і атрымалі перамогу з лікам 2:1. Агульны лік у паўфінальнай серыі стаў 3:2 на карысць брэсцкай каманды. Для выхаду ў фінал ім засталося атрымаць адну перамогу.
Наступны матч "Брэста" і "Шахцёра" адбудзецца 4 красавіка.
А 3 красавіка ў Жлобіне правядуць гульню два іншыя паўфіналісты хакейнай экстралігі — "Металург" і "Гомель". У іх спаборніцтве лідзіруе "Металург", якому таксама засталася адна перамога да выхаду ў фінал.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.