"Металург" у кроку ад выхаду ў фінал беларускай хакейнай экстралігі

"Металург" — "Гомель"

"Металург" — "Гомель" / hockey.by

"Металург" у кроку ад выхаду ў фінал беларускай хакейнай экстралігі. У паўфінальнай серыі плэй-оф з "Гомелем" жлобінцы наперадзе з лікам 3:1. У чарговым паядынку "Металург" выйграў — 2:1 (0:0, 1:1, 1:0). У лядовым палацы ў Жлобіне было больш за 2100 заўзятараў.

3 красавіка каманды сустрэнуцца ў Гомелі. "Металургу" патрэбна толькі адна перамога.

У іншай паўфінальнай серыі, у якой гуляюць "Шахцёр" і "Брэст", пакуль нічыя 2:2. У аўторак яны сустракаюцца ў Салігорску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі