Кіберпартызаны ўзламалі чарговыя сайты прапагандыстаў
На сайце баранавіцкай дзяржаўнай газеты з'явіліся навіны ад Кіберпартызан / t.me/cpartisans/
Кіберпартызаны ўзламалі чарговыя сайты прапагандыстаў. Гэта — радыё "Мір" і баранавіцкая газета "Наш край". Там з'явіліся навіны ад Кіберпартызан — пра колькасць палітвязняў у Беларусі, пра сотні тысяч беларусаў, якія з палітычных матываў вымушаныя былі з'ехаць за мяжу за апошнія гады.
"Усе незалежныя СМІ з 2020 года былі вымушаныя спыніць сваю дзейнасць у Беларусі. Цяпер беларусы альбо адрэзаныя ад праўдзівых навін, альбо вымушаныя з рызыкай для свабоды употай чытаць "экстрэмісцкія" рэсурсы", — гаворыцца ў заяве "Кіберпартызан".
Таксама ў аўторак быў узламаны сайт Беларускага Чырвонага Крыжа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.