Кіраўніцтва Мінскай вобласці можа перадаць сталіцы горад Рудзенск

Рудзенск неабходна перадаць у падначаленне Мінску. Гэтага патрабуе будаўніцтва горада-спадарожніка. Пра гэта на нарадзе ў Мінгарвыканкаме заявіў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін, інфармуе БЕЛТА. Старшыня Мінскага аблвыканкама Сямён Шапіра адзначыў, што кіраўніцтва Мінскай вобласці гатовае перадаць сталіцы горад Рудзенск і прылеглыя да яго пасёлкі.

Агенцтва "Мінск-навіны" нагадвае, што раней Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў развіццё Рудзенска як аднаго з самых перспектыўных населеных пунктаў. Плануецца, што ў ім будзе жыць да 100 тысяч чалавек. На сённяшні дзень насельніцтва горада складае 11500 чалавек.

Па словах Сямёна Шапіры, вобласць можа перадаць Мінску для развіцця горада-спадарожніка 1100 га зямлі. Што датычыць Фаніпаля, Дзяржынска і Заслаўя, то там магчыма толькі ўшчыльненне забудовы альбо будаўніцтва новага жылля на месцы старога, мяркуе кіраўнік Мінскай вобласці.

Фота — "Мінск-навіны"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі