Кіраўнік Брэсцкага гарвыканкаму зняўся ў музычным кліпе

Кіраўнік Брэсцкага гарвыканкаму зняўся ў музычным кліпе

Партал “Рэальны Брэст” прэзентаваў песню пра родны горад. “Гэта наш рэальны Брэст” — твор брэсцкага музыкі Вовы Міранюка і яго рок-гурта “Кава”. 18 снежня музыкі выканаюць яе ў Палацы культуры прафсаюзаў падчас заключнага гала-канцэрту “Брэст — культурная сталіца Беларусі 2015 года”. Прэм’ера песні адмыслова адбылася напярэдадні перадачы сімвалаў рэспубліканскай акцыі гораду Маладзечна, які стане культурнай сталіцай 2016-га году.

Ініцыятыву "Реального Бреста" стварыць песню пра родны горад падтрымаў старшыня Брэсцкага гарвыканкаму. Аляксандр Рагачук таксама прыняў удзел і ў здымках кліпу.

Пра тое, як атрымалася заахвоціць кіраўніка гораду да гэтага праекту, Еўрарадыё распавёў уласнік і галоўны адміністар сайту “Рэальны Брэст” Дзяніс Марук.

Марук: “Ён чалавек крэатыўны і пагаджаецца на шмат якія рэчы. У яго, сапраўды,  шмат справаў (і гэта не адгаворкі), аднак усё ж такі атрымалася яго ўгаварыць. Аргументам было тое, што сёлета Брэст — культурная сталіца. У пачатку года ён казаў, што гатовы падтрымаць любыя самыя смелыя праекты. Гэты праект, я лічу, быў даволі смелым, таму каму як не яму трэба было прыняць у ім удзел”.

Дарэчы, у кліпе таксама можна пабачыць і алімпійскую чэмпіёнку з Брэста Юлію Несцярэнка.

Па словах Дзяніса Марука, на стварэнне кліпу партал “Рэальны Брэст” не патраціў ні рубля — і акторы, і здымачная група працавалі бясплатна, выключна за ідэю.

Фота: realbrest.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі