Кітайскі ШІ DeepSeek пачалі блакаваць у Еўропе

У краінах Еўропы пачалі блакаваць DeepSeek

У краінах Еўропы пачалі блакаваць DeepSeek / Shutterstock

У краінах Еўропы пачалі ўводзіць абмежаванні на кітайскі стартарп DeepSeek, які выкарыстоўвае штучны інтэлект.

Яго дадатак у сераду знік з афіцыйных крам Apple і Google у Італіі, перадае Reuters. Напярэдадні мясцовы рэгулятар па абароне даных Garante запатрабаваў даць інфармацыю пра тое, як аплікацыя апрацоўвае персанальныя даныя карыстальнікаў. Кіраўнік Garante Паскуале Станцыёне сказаў журналістам, што не ведае, ці звязанае выдаленне DeepSeek з яго запытам.

Такія ж звесткі ў DeepSeek запрасіла ірландская Камісія па абароне дадных.

У Германіі прадстаўнік міністра ўнутраных спраў заявіў, што ведамства маніторыць ШІ-дадаткі напярэдадні лютаўскіх парламенцкіх выбараў. Ён патлумачыў, што нямецкія дзяржорганы асцерагаюцца магчымага ўмяшання ў працэс выбараў. Аднак канкрэтныя прыклады чыноўнік не назваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі