Законы ў Беларусі будуць пісаць з дапамогай штучнага інтэлекту

Штучны інтэлект, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Штучны інтэлект (ШІ) будуць выкарыстоўваць пры напісанні законаў у Беларусі. Пра гэта заяўляе намесніца кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Вольга Чупрыс.
Паводле яе, ШІ дапаможа сістэматызаваць дакументы, а пры распрацоўцы новага акта — вызначыць, ці не дублюе ён ужо выдадзеныя дакументы.
Таксама, кажа Чупрыс, штучны інтэлект падкажа, ці трэба ўвогуле прымаць той ці іншы акт, "бо многія пытанні ўжо вырашаныя". Чыноўніца дадае, што алгарытмы і пытанні для штучнага інтэлекту яшчэ трэба прыдумаць. А далей ён ужо, маўляў, дапаможа "спрашчаць нарматворчасць і павышаць якасць нарматыўна-прававых актаў".
Чупрыс кажа, што Лукашэнка падтрымаў ідэю ўключэння штучнага інтэлекту ў аўтаматызаваную нарматыўную сістэму (АІС) "Нарматворчасць", якую ўкарэняць ужо. Задачу даручылі Нацыянальнаму цэнтру заканадаўства і прававой інфармацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.