КР ці АПК: выбар на чыю карысць зробіць Латушка і ці варта яно таго — эфір

Павел Латушка і Юрась Губарэвіч

Павел Латушка і Юрась Губарэвіч

Стаўленне да Каардынацыйнай рады — такой, якая яна ёсць сёння, — у пэўнай часткі экспертаў і палітыкаў даволі скептычнае. Мы тут нават не кажам пра тое, што для пераважнай большасці беларусаў і сама гэтая структура, і тое, чым яна займаецца, якую функцыю выконвае і для чаго ўвогуле існуе, — вялікая таямніца. Калі яны ўвогуле пра яе хоць нешта чулі. Нягледзячы на гэта, паўдзельнічаць у змаганні за магчымасць зрабіцца дэлегатам Каардынацыйнай рады захацелі нават тыя людзі, якім і без сяброўства ў КР, здавалася, ёсць чым і дзе займацца…

Што падштурхнула да ўдзелу ў выбарах у КР і ці азначае, што пасля абранне ў гэтую структуру ён сыдзе з Аб’яднанага пераходнага кабінета? Якая палітычная праграма ў выбарчага спіса “Каманда Латушкі і рух “За свабоду” і навошта яны набралі ў спіс так шмат людзей? Якіх вынікаў спадзяюцца дасягнуць праз сяброўства ў КР і што перашкаджала гэтага дасягаць на сённяшніх пазіцыях? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць лідар выбарчага спіса “Каманда Латушкі і рух “За свабоду”, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка і №2 гэтага ж спіса, лідар руха “За свабоду”, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Юрась Губарэвіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі