Курс долара ў Беларусі знізіўся
Рост курсу долара спыніўся
Курс долара ў Беларусі знізіўся. Напярэдадні ён пераваліў за 3,3 рубля і прабіў гадавы максімум. Але надоўга на гэтым узроўні не ўтрымаўся.
Вынікі валютных таргоў, якія 11 кастрычніка адбыліся на Беларускай валютна-фондавай біржы, наступныя:
USD: 3,2832 (-0,0179 / -0,54%),
EUR: 3,6200 (не было здзелак)
RUB: 3,4262 (+0,0057 / +0,17%),
CNY: 4,6708 (-0,0448 / -0,95%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.