Ліцэй БДУ назавуць у гонар "Жалезнага Фелікса"? Вось што кажуць у адміністрацыі
Фелікс Дзяржынскі
Ліцэй БДУ збіраюцца назваць у гонар Фелікса Дзяржынскага? Такія чуткі ходзяць сярод выпускнікоў навучальнай установы. Каб даведацца, ці ёсць такія планы і ці можна яшчэ прапанаваць іншыя варыянты, тэлефануем у адміністрацыю ад імя былой студэнткі.
— Адміністрацыя будзе размаўляць з вамі толькі на асабістым прыёме, — перадаюць Еўрарадыё ў прыёмнай словы дырэктаркі Таццяны Мамчыц. — Калі ў вас ёсць жаданне, вы асабіста ці вашыя аднакласнікі, якія прынеслі гэтую інфармацыю, можаце запісацца на прыём. Па тэлефоне ніхто не будзе размаўляць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.