У Ліцэя БДУ новая дырэктарка. Раней яна займалася "чэкісцкай адукацыяй"
Таццяна Мамчыц і прарэктар БДУ Канстанцін Казадаеў
Калектыву Ліцэя БДУ сёння прадставілі новага дырэктара. Ім стала Таццяна Мамчыц. Міністэрства адукацыі прадстаўляе новага кіраўніка Ліцэя вельмі стрымана: "Скончыла філалагічны факультэт і мае вялікі досвед працы ў сферы адукацыі".
Між тым, як стала вядома Еўрарадыё, Таццяна Паўлаўна Мамчыц раней працавала начальнікам вучэбна-метадычнай часткі ў Інстытуце нацыянальнай бяспекі Беларусі. Вось цытата з яе навуковага артыкула пра "чэкісцкую" адукацыю: "Мяркую, што гэта магчыма пры ўмове, калі змест чэкісцкай адукацыі прадстаўлены як дзейны інструмент вырашэння прыкладных прафесійна значных праблем".
Нагадаем, пасля пратэстаў 2020 года ў Ліцэі БДУ ўжо некалькі разоў мяняліся кіраўнікі, звальнялі педагогаў, складалі спісы "нелаяльных супрацоўнікаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.