Лідзія Ярмошына мяркуе, што выбары прэзідэнта могуць адбыцца ўвосень
Кіраўніца Цэнтравыбаркаму не выключае, што прэзідэнцкія выбары пройдуць увосень 2010 года. Пра гэта Лідзія Ярмошына заявіла ў інтэрв'ю БелаПАН. На яе думку, выбары зручней было б правесці да Новага года. Разам з тым старшыня Цэнтравыбаркаму падкрэсліла, што з ёй наконт даты прэзідэнцкіх выбараў ніхто не раіўся. Па словах Ярмошынай, дата прэзідэнцкіх выбараў — пытанне палітычнае. Раней яна заяўляла, што аптымальная дата для выбараў – 6 лютага 2011 года.
На думку аналітыкаў, прызначэнне прэзідэнцкіх выбараў на восень выгаднае ўладам, бо зблытае карты палітычным апанентам Аляксандра Лукашэнка. Апазіцыя цяпер раз'яднаная, таму датэрміновы старт выбарчай кампаніі можа даць значную перавагу кіраўніку дзяржавы. Нагадаем, у 2006 годзе выбары прэзідэнта Беларусі павінны былі прайсці ўлетку, аднак іх дату перанеслі на сакавік. Гэта стала нечаканасцю для апазіцыі, прадстаўнікі якой заяўлялі, што ім не хапіла часу на раскрутку свайго кандыдата.
У адпаведнасці з законам прэзідэнцкія выбары павінны быць прызначаныя не пазней чым за пяць месяцаў.