Літва не будзе мяняць парадак атрымання беларусамі грамадзянства і ВНЖ

Сейм Літвы / obzor.lt, ілюстрацыйнае фота
Сейм Літвы / obzor.lt, ілюстрацыйнае фота

4 красавіка ў Сейме Літвы разглядзелі ў трэцім чытанні законапраект па абмежаваннях для грамадзян Беларусі і Расіі. З законапраекту прыбралі шэраг абмежаванняў для беларусаў, перадае "Белсат" са спасылкай на Літоўскую нацыянальную тэлевізію.

Дэпутаты выключылі з закона наступныя нормы:

— абмежаванні для грамадзян Беларусі і Расіі на атрыманне грамадзянства Літвы;
— змены парадку выдачы відаў на жыхарства для грамадзян Беларусі;
— забарону на набыццё нерухомасці ў Літве грамадзянамі Беларусі.

Засталіся ў законе наступныя абмежаванні:

— заканадаўча замацаваныя цяперашнія візавыя абмежаванні без увядзення новых;
— ад грамадзян Расіі спыняецца прыём заявак на часовы від жыхарства за мяжою праз вонкавых пастаўшчыкаў паслуг;
— ад грамадзян Беларусі спыняецца прыём заявак на атрыманне сродкаў электроннай ідэнтыфікацыі;
— для грамадзян Беларусі ўводзіцца забарона на ўвоз і вываз украінскіх грывень.

Як раней паведамляў дарадца прэзідэнта Літвы, Гітанас Наўседа хутчэй за ўсё накладзе вета на гэты закон, бо трактуе Беларусь і Расію як краіны, аднолькава вінаватыя ў нападзе на Украіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі