Лукашэнка гаварыў пра мір і няпросты выбар у 2015 годзе (відэа)

За некалькі хвілін да Новага года кіраўнік Беларусі выступіў з традыцыйным святочным віншаваннем. Асноўнай яго тэмай быў мір: "Галоўная каштоўнасць, за якую мы мусім дзякаваць лёсу — гэта мір". Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім беларусам міру — "міру ў душы, міру ў сем'ях". Ён адзначыў, што ад яркіх лозунгаў, якія сеюць варажнечу — адзін крок да расколу грамадства, усеагульнай нянавісці, а пасля і да вайны. Лукашэнка згадаў пра Украіну, ён упэўнены, што кожны беларус "жадае хутчэйшага аднаўлення міра на зямлі нашых братоў".

Кіраўнік дзяржавы згадаў пра пазітыў, які быў у 2014 годзе: "Нас стала больш амаль на 7 тысяч чалавек". Паводле яго слоў, 2014-ы год быў "часам памяці і патрыятызму". Лукашэнка падкрэсліў важнасць клопату пра ветэранаў, пенсіянераў, выхавання на іх прыкладзе дзяцей. Ён згадаў пра чэмпіянат свету па хакею: "Дзясяткі тысяч гасцей адкрылі для сябе Беларусь і беларусаў". Таксама Аляксандр Лукашэнка нагадаў пра поспех беларускіх спартсменаў на зімовай Алімпіядзе ў Сочы.

Кіраўнік дзяржавы згадаў, што ў 2015 годзе "нам з вамі трэба будзе рабіць выбар і вызначаць, як будзем жыць далей". Верагодна, ён меў на ўвазе прэзідэнцкія выбары.

Лукашэнка пажадаў "радасці ў кожнай сям'і". "Няхай будзе мір і дабрабыт на нашай зямлі", — сказаў кіраўнік дзяржавы і павіншаваў беларусаў з Новым годам.

Фота:БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі