Лукашэнка нагадаў, што лепш карміць сваіх салдат, чым чужых (відэа)

Міністр паведаміў, што аптымізацыя Узброеных Сілаў Беларусі прынесла за апошнія тры гады эканамічны эфект у 42 млн долараў. Гэтая эканомія атрымалася, дзякуючы скарачэнню некаторых пасадаў і вызваленню ваенных гарадкоў, інфармуе тэлеканал АНТ.



Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што важна, каб беларускае войска было баяздольным.



Лукашэнка: "Не ўсё так проста вакол нас. І не забывайце пра тое, што той, хто не хоча карміць сваіх салдат, будзе карміць чужых. Гэта не намі з вамі прыдумана. І мы за гэта, найперш з вамі адказваем, за стан Узброеных Сілаў".



Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, аптымізацыя ў войску мусіць праводзіцца "максімальна эфектыўна" і не павінна адбіцца на яго баяздольнасці.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі