Лукашэнка перасцярог назіральнікаў ад умяшання ў працэс выбараў
Назіральнікі не мусяць умешвацца ў выбарчы працэс, а толькі павінны назіраць і характарызаваць саму кампанію. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае БЕЛТА. Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, "гаспадар на выбарчым участку адзін — старшыня камісіі. Як ён вырашыць — так і будзе. Ніхто не мае права прыйсці і сказаць, як рабіць".