Лукашэнка пра пенсійны ўзрост: "Нам трэба яго павышаць"

Лукашенко про пенсионный возраст: "Нам надо его повышать"

На нарадзе па актуальных пытаннях развіцця краіны кіраўнік дзяржавы нечакана заявіў пра магчымасць павышэння пенсійннага ўзросту. Паводле слоў Лукашэнкі, гэтае пытанне будзе вырашацца з улікам меркавання людзей:

"Нам трэба яго павышаць, але людзі гэтага не хочуць. Таму ў нас у краіне невялікія пенсіі. Мы сёння маем той пенсійны фонд, які маем. Мы павінны параіцца з імі (з людзьмі), будзем іх пераконваць, прасіць іх згоды. Мы папросім у іх падтрымкі. Калі пагодзяцца – правядзем змены. Не – значыць, не".

Пры гэтым Лукашэнка нагадаў, што "яшчэ ў перадвыбарчы перыяд казаў пра тое, што пенсійны ўзрост прыйдзецца павышаць".

Еўрарадыё адшукала гэты момант у выбарчай кампаніі, на сустрэчы з супрацоўнікамі ААТ "Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне" Лукашэнка кажа, што тэма павышэння пенсійнага узроста "нават не разглядаецца":

"Мы наогул да гэтага пытання не падыходзілі. Я вам шчыра сказаў, што нам пенсійны ўзрост даўно трэба было павялічыць".

Лукашенко про пенсионный возраст: "Нам надо его повышать"

"Трэба вырабіць прадукцыі як мага больш і прадаць яе па максімальным кошце"

Самыя яркія цытаты Аляксандра Лукашэнкі падчас сённяшняй нарады па пытаннях развіцця краіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі