Лукашэнка сустрэнецца з каталіцкімі біскупамі Еўропы
У чацвер, 28 верасня, Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з удзельнікамі пленарнага пасяджэння Савета біскупскіх канферэнцый Еўропы. Гэтае мерапрыемства сёння адкрываецца ў гарадской ратушы беларускай сталіцы і працягнецца да 1 кастрычніка. Сустрэча каталіцкіх біскупаў з Лукашэнкам адбудзецца ў Палацы Незалежнасці, інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Адзначаецца, што пленарнае пасяджэнне Савета біскупскіх канферэнцый Еўропы праводзіцца штогод. Гэтае мерапрыемства з’яўляецца галоўнай падзеяй года ў Каталіцкай царкве на нашым кантыненце. У Мінск прыехалі прадстаўнікі 45 краін свету. Тэмай абмеркавання стануць пытанні моладзі і Еўропы як агульнага дома.
Фота: БЕЛТА