Лукашэнка загадаў спыніць плацяжы "недружалюбным замежным рэзідэнтам"
Афіцыйны Мінск спыняе плацяжы "недружалюбным замежным рэзідэнтам". Адпаведны ўказ №137 "Аб выканаўчых дакументах" падпісаў 7 красавіка Аляксандр Лукашэнка, перадае БЕЛТА.
Паведамляецца, быццам гэты дакумент скіраваны на абарону нацыянальных суб'ектаў гаспадарання ад спісання грошай з іх рахункаў па патрабаванні рэзідэнтаў замежных дзяржаў, "якія здзяйсняюць у дачыненні да беларускіх юрыдычных або фізічных асоб недружалюбныя дзеянні".
Указ прыпыняе выканаўчыя дакументы, вынесеныя на карысць такіх рэзідэнтаў. Банкі ды іншыя фінансавыя арганізацыя абавязаныя адмаўляць у прыёме плацежных патрабаванняў, пададзеных гэтымі рэзідэнтамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.