Лявон Вольскі выпусціў кліп на песню "Зніклыя людзі" (відэа)

Лявон Вольскі выпусціў кліп на песню "Зніклыя людзі" (відэа)

З'явіўся новы кліп Лявона Вольскага з песняй "Зніклыя людзі". Гэта першы сінгл з новага альбома рок-музыкі "Гравітацыя". Рэжысёрам кліпа выступіў Арцём Лобач.

Па словах Вольскага, песня была напісаная год таму. "Яна пра пэўны этап у жыцці, калі паступова сыходзяць сябры, знаёмыя, родныя. Нейкія моманты нагадваюць пра іх — месцы, рэчы, словы, музыка — а іх ужо няма. І чым далей, тым больш такога", — распавядае музыка.

Як паведамлялася раней, цяпер Вольскі праз краўдфандынг збірае грошы на альбом "Гравітыцыя", які мае стаць апошнім у трылогіі, пачатай дыскамі "Грамадазнаўства" (2014) і "Псіхасаматыка" (2016). Ужо сабрана 30% ад неабходнай сумы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі