“Магчыма, ён мае рацыю…”: Хакеісты зборнай пракаментавалі словы Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка ацаніў выступ нацыянальнай зборнай на чэмпіянаце свету праз дзень пасля гульні са зборнай Канады: “Ганебшчына. Што мы толькі для іх ні рабілі. Выйсці і прадэманстраваць такі бяздарны хакей — гэта ганьба: 7:0, 9:0. Мы прабіліся ў плэй-оф... Ну колькі можна пра гэта казаць? Прабіліся — так трэба выйграваць! Канадцы — наймагутная каманда, цяжка ў яе некаму выйграць. Але не 9:0!” — такім чынам кіраўнік дзяржавы выказаўся пра выступленне беларусаў у Чэхіі.

Журналісты выдання tribuna.com сустрэлі беларускіх хакеістаў у аэрапорце і запыталіся, як ім выказванне Лукашэнкі.

Яўген Кавыршын, нападаючы: “Ганебшчына? Раз сказалі так — значыць, так і ёсць”.

Андрэй Стась, нападаючы: “Нуу… Я згодны, што апошнюю гульню змазалі. Што ж тут адказаць?”

Андрэй Сцяпанаў, нападаючы: “Магчыма, недзе ён мае рацыю”.

Аляксей Калюжны, нападаючы, капітан нацыянальнай зборнай: “Ну, хто як глядзіць на гульню”.

На чэмпіянаце свету ў Чэхіі зборная Беларусі перамагла каманды Славеніі, Даніі, Нарвегіі і ЗША, саступіла ў авертайме Славакіі, па булітах Фінляндыі. Прайграла ў асноўны час Расіі і Канадзе, увайшоўшы ў выніку ў васьмёрку лепшых. Хакейныя трэнеры і эксперты пераважна станоўча ацанілі гульню зборнай, адзначыўшы адсутнасць некаторых вядучых хакеістаў краіны ў яе складзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі