"Мапа беларускіх легенд" — у чым яе адметнасці?
!["Мапа беларускіх легенд" — у чым яе адметнасці?](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/hosci111.jpg.webp?itok=vDRPO9xc)
Беларуская культура нярэдка ўспрымаецца ізалявана ад сусветнага і еўрапейскага кантэксту. Але знайшліся людзі, якія з гэтым не пагадзіліся і вырашылі сітуацыю выправіць. Так паўстаў праект wir.by. І гэта не толькі лекцыі навукоўцаў і даследчыкаў у відэа і падкастах ды сур'ёзныя артыкулы. wir.by — гэта яшчэ і гульні ды спецпраекты пра гісторыю, лінгвістыку, літаратуру, мастацтва і міфалогію.
Як увогуле атрымалася, што беларуская культура пачала ўспрымацца ізалявана ад сусветнага і еўрапейскага кантэксту? Ці ёсць запатрабаванне ў шараговых беларусаў на веданне беларускай культуры і гісторыі? Чым, апроч "Мапы беларускіх легенд", можа пахваліцца каманда wir.by.
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць рэдактар праекта wir.by Вікторыя Міхнюк і каардынатар праекта Марыя Бадзей.