Медык з Віцебска знішчыла 4,5 тысячы доз вакцыны ад COVID-19
Вакцына, ілюстрацыйнае фота
У Віцебску памочніцу лекара аднаго з філіялаў мясцовай лякарні вінавацяць у знішчэнні вакцын ад кавіду, піша Vitebsk.biz.
Як заяўляюць у пракуратуры, ад снежня 2021-га па 1 ліпеня 2022 года жанчына завышала ў журнале ўліку звесткі пра вакцыны супраць COVID−19, выкарыстаныя для насельніцтва. Потым яна знішчыла больш за 4,5 тысячы доз прышчэпкі на агульную суму больш за 52,5 тысячы рублёў.
Свае дзеянні жанчына патлумачыла тым, што хацела "пазбегнуць негатыўнай крытыкі на свой адрас з боку кіраўніцтва".
Пракуратура выставіла ёй абвінавачанне ў наўмысным знішчэнні дзяржаўнай маёмасці ў асабліва буйным памеры. Віцяблянцы пагражае ад сямі да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Як распавядала Еўрарадыё, у сакавіку ў Гомелі асудзілі медыкаў, якія ў 2021-2023 гадах выкінулі 92 тысячы вакцын ад COVID-19 і грыпу. ім прызначылі па 4 і 5 гадоў "хатняй хіміі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.