Мікалая Аўтуховіча вярнулі пад прэвентыўны нагляд

Гродзенская калегія абласнога суда адмяніла рашэнне Ваўкавыскага райсуда ад 17 ліпеня, які адмяняў прэвентыўны нагляд за былым палітвязнем Мікалаем Аўтуховічам, паведамляе Радыё "Свабода".

Раней пасяджэнне па гэтай справе прызначалі на 6 жніўня. Але ўвечары ў аўторак пасяджэнне нечакана перанеслі на 5-га. Аўтуховіч прасіў перанесці слуханне, бо не паспяваў дамовіцца з адвакатам. Аднак суд толькі перанёс пасяджэнне на 4 гадзіны — за гэты час адвакат з Мінску не паспеў даехаць.

Высветлілася, што за час прэвентыўнага нагляду Аўтуховіч зрабіў толькі адно парушэнне — выехаў за межы гораду. Праўда, зрабіў ён гэта з вытворчымі мэтамі — па просьбе кіраўніка фірмы, у якой працуе. Да таго ж, гэтае парушэнне было ануляванае 1 жніўня ў сувязі са сканчэннем тэрміну даўнасці. Акрамя таго, Аўтуховіч заплаціў за яго штраф.

Усе гэтыя довады не паўплывалі на калегію суддзяў: яны адмянілі скасаванне прэвентыўнага нагляду за былым палітвязнем.

Аўтуховіч упэўнены, што заўтра ў Ваўкавыску будуць пераглядаць яго справу, каб падоўжыць тэрмін прэвентыўнага нагляду за ім. Тэрмін дзеяння прэвентыўнага нагляду заканчваецца акурат заўтра.

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі