Міліцыянты канфіскавалі ў Мінску 18 кг гашышу і 10 г какаіну (відэа)

Мінскія праваахоўнікі правялі спецаперацыю па перакрыцці канала пастаўкі наркотыкаў. Як паведамляе БелаПАН, у ёй удзельнічалі супрацоўнікі падраздзяленняў па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі, ГУУС Мінгарвыканкама і Цэнтральнага РУУС Мінска пры сілавой падтрымцы байцоў спецпадраздзялення МУС "Алмаз".

Падчас аперацыі ў розных раёнах сталіцы міліцыянты затрымалі чатырох грамадзян Беларусі і аднаго грамадзяніна Аўстраліі. У прыватным доме аднаго з затрыманых правялі ператрус і знайшлі больш за 260 г какаіну і каля 500 г марыхуаны.

Пры ператрусе дома ў другога з падазроных знайшлі яшчэ 18 кг гашышу і 10 г какаіну, паведаміў начальнік упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама Канстанцін Ляшкевіч.

Міліцыянты лічаць, што перакрылі адзін з найбуйнейшых сёлета каналаў паступлення наркотыкаў на тэрыторыю Беларусі.

Ілюстрацыйнае фота — politsib.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі