Мінгарвыканкам патлумачыў, чаму не вешаюць шыльду да 100-годдзя БНР

Мінгарвыканкам патлумачыў, чаму не вешаюць шыльду да 100-годдзя БНР

Стала вядома, чаму на доме па адрасе вуліца Валадарскага, 9, дзе была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка, не могуць павесіць памятную шыльду. Адказ ад намесніка старшыні Мінгарвыканкама Ігара Юркевіча атрымала Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), піша nn.by

Дазвол на вывешванне шыльды быў атрыманы яшчэ ў сакавіку 2018-га — напярэдадні стогадовага юбілею абвяшчэння БНР. Грошы на выраб шыльды былі сабраныя праз краўдфандынгавую платформу "Талака". Шыльду, зробленую скульптарам Алесем Шатэрнікам, меліся павесіць 23 сакавіка, аднак потым чыноўнікі Мінгарвыканкама сталі замаруджваць працэс: пасяджэнне па зацвярджэнні шыльды некалькі разоў пераносілі. 

У афіцыйным адказе за подпісам Юркевіча гэтыя затрымкі тлумачацца негатыўнымі зваротамі з боку грамадскасці: "Інфармуем аб тым, што ў адрас Мінгарвыканкама паступіў шэраг зваротаў ад грамадзян Беларусі і прадстаўнікоў грамадскасці з негатыўным стаўленнем да пытання ўстаноўкі памятнай дошкі па вуліцы Валадарскага, 9. Пытанне аб мэтазгоднасці прыняцця рашэння Мінгарвыканкама па ўстаноўцы мемарыяльнай дошкі знаходзіцца на разглядзе".

Памочніца Ігара Юркевіча Ася Бірук паведаміла журналістам, што яе начальнік знаходзіцца ў адпачынку, таму не можа пракаментаваць сітуацыю. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі