Міністр фінансаў: На падрыхтоўку Еўрагульняў патрацілі 540 млн рублёў
На падрыхтоўку II Еўрапейскіх гульняў Беларусь патраціла 540 мільёнаў рублёў (каля 265 мільёнаў долараў). Пра гэта ў сераду ў Палаце прадстаўнікоў распавёў міністр фінансаў Максім Ермаловіч. Ён адзначыў, што з бюджэту былі выдаткаваны 266 млн рублёў ($130 млн).
Ермаловіч кажа, што пакуль зарана казаць пра тое, колькі Мінск зарабіў на Еўрагульнях.
Першапачаткова Беларусь збіралася патраціць на арганізацыю і правядзенне ІІ Еўрапейскіх гульняў каля $50 млн. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў восенню 2016-га на сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Магілёўхімвалакно".