Мінкульт адмовіў амаль палове прэтэндэнтаў на званне творчага работніка
Экспертная камісія пры Мінкульце з ліпеня 2015 года па сакавік 2016 года выдала 26 прафесійных сертыфікатаў творчага работніка.
"З 23 ліпеня 2015 г. па 31 сакавіка 2016 г. адбылося 10 пасяджэнняў экспертнай камісіі па пацвярджэнні статусу творчага работніка. Экспертнай камісіяй было разгледжана 47 заяў прэтэндэнтаў на атрыманне статусу творчага работніка. Па рашэнні экспертнай камісіі 26 прэтэндэнтам, якія пацвердзілі статус творчага работніка, быў накіраваны прафесіянальны сертыфікат", — паведамляецца на сайце ведамства.
Як паведамлялася раней, грамадзяне, якія атрымаюць афіцыйны статус творчага работніка, не будуць прызнаныя "дармаедамі", супраць якіх накіраваны вядомы дэкрэта №3 ад 2 красавіка 2015 года.
Каб стаць творчым работнікам, альтэрнатыўным музыкам давядзецца пісаць партытуры
Па словах Наталлі Вітчанка, большасць прэтэндэнтаў, якія прыходзяць па статус творчага работніка, не паэты, тэатралы і мастакі, а менавіта "тыя, хто ўявіў сябе музыкам": маўляў, яны атрымліваюць адукацыю ў тэхнічных ВНУ, а потым ідуць на сцэну, робяць фанаграмы і становяцца артыстамі першай катэгорыі.