“Мова нанова” адкрыла курсы для дзяцей (фота)

“Цяпер, калі ў краіне абуджаецца цікавасць да роднай мовы, усё больш бацькоў шкадуюць, што позна зацікавіліся роднай мовай. Некаторыя шчыра кажуць аб яе нястачы ў сваім жыцці і жыцці сваіх дзяцей. Менавіта для тых, хто адчувае патрэбу ў беларускай мове, не толькі для сябе, але і для сваіх дзяцей у Мінску адкрыліся моўныя курсы “Мова нанова — дзеткам”, — распавялі сайту charter97.org арганізатары мерапрыемства.

Першыя заняткі новых курсаў прайшлі ў Галерэі сучаснага мастацтва “Ў”.

Тэмай першага занятку была літара “А” і колеры вясёлкі. Падчас сустрэчы, каб дзеці не сумавалі і лепш уключаліся ў працэс навучання, былі прадугледжаны актыўныя гульні, а ў канцы — прагляд беларускамоўнага мультфільма. Таксама пасля заняткаў усім удзельнікам прапануюцца хатнія заданні, выкананне якіх дапаможа замацаваць тое, што засвоілі на ўроку.

Заняткі будуць праходзіць па нядзелях, у дзве змены: першая змена — дзеці 4 да 5 гадоў з 10.30 да 11.15 (занятак 45 хвілін), другая — дзеці з 5 да 7 гадоў займаюцца гадзіну, з 11.30 да 12.30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі