МУС Украіны заяўляе, што паліцыя і СБУ ў намётавым мястэчку шукалі Саакашвілі

МУС Украіны заяўляе, што паліцыя і СБУ ў намётавым мястэчку шукалі Саакашвілі

Міністэрства ўнутраных спраў Украіны паведаміла, што ніякага штурму намётавага мястэчка пад Вярхоўнай Радай зранку 6 снежня не было, перадае hromadske.ua. У заяве прэс-службы МУС гаворыцца, што праваахоўнікі шукалі Міхаіла Саакашвілі, а пратэстоўцы аказалі супраціў.

"Раніцай з мэтай выканання даручэння ГПУ паліцыя і СБУ праводзілі мерапрыемствы па вышуку і затрыманні Саакашвілі. Актывісты пачалі аказваць супраціў і правакаваць праваахоўнікаў. Пад Вярхоўнай Радай узмацнілі нарады праваахоўнікаў. Нікога з удзельнікаў акцыі не затрымлівалі", — заяўляе МУС.

Як паведамлялася раней, зранку ў аўторак з'явіліся звесткі пра штурм намётавага мястэчка пад сценамі Вярхоўнай Рады Украіны. Пры гэтым пацярпелі каля 10 чалавек. Самога Саакашвілі ў намётавым мястэчку не было.

У сваім акаўнце ў Фэйсбуку палітык паведаміў, што сілавікі хацелі выцягнуць яго, але пераблыталі намёты. Па словах Саакашвілі, сілавікі напалі на намёт з соннымі актывістамі і жорстка збілі іх. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі