Музыку гурта "Минимум Дистанции" асудзілі на 3 гады "хатняй хіміі"
Жэня Шум
Музыку гурта "Минимум Дистанции" Жэню Шума асудзілі на 3 гады "хатняй хіміі". Відэа з ім з'явілася ў праўладным тэлеграм-канале.
Калі адбыўся суд і паводле якога артыкула — невядома.
У новым відэа Жэня Шум называе, чаму ён зноў фігуруе ў запісах сілавікоў: "Пасля выхаду на волю я вырашыў зноў звярнуцца з яўкай з павіннай у органы ўнутраных спраў, бо мною былі здзейсненыя данаты, якія фінансуюць экстрэмісцкую дзейнасць".
Як распавядала Еўрарадыё, першае відэа з музыкам з'явілася ў студзені 2024-га. Хлопец казаў, што пасля выбараў кампанія, у якой ён працаваў, рэлакавала яго ва Украіну. Пасля пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі ён пераехаў у Польшчу. Калі ў яго скончылася працоўная віза, яе адмовіліся падоўжыць. Пасля гэтага ён вярнуўся ў Беларусь, дзе яго затрымалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.