На былую гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову пачалі крымінальную справу

Ларыса Шчыракова / facebook.com/glomazd
Ларыса Шчыракова / facebook.com/glomazd

На былую гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову пачалі крымінальную справу паводле артыкула 369-1 Крымінальнага кодэксу (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь), паведамляе Радыё "Свабода".

Гамяльчанцы пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Акалічнасці крымінальнай справы пакуль не вядомыя.

Як распавядала Еўрарадыё, Шчыракову затрымалі 6 снежня. Раней жанчына супрацоўнічала з шэрагам недзяржаўных СМІ, але з 2021 года занялася этнафотасэтамі: фатаграфавала людзей у народных строях.

16-гадовы Святаслаў, сын Шчыраковай, трапіў у прытулак. Родным Ларысы яго не аддалі, заявіўшы, што перадаць яго могуць толькі бацьку як законнаму прадстаўніку. Бацька Святаслава жыве ў расійскім Новасібірску і плануе прыехаць у Гомель.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі