На Чарнобыльскай каплічцы плануецца 21 хвіліна маўчання

Па словах лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Анатоля Лябедзькі, мітынгу каля будынка Акадэміі навук не планавалася, паколькі гэта жалобная акцыя, якая не мае нічога агульнага з такімі акцыямі, як, напрыклад, Дзень волі.
Лябедзька пацвердзіў, што калона рухаецца да Чарнобыльскай каплічкі, дзе запланаваны выступ старшыні аргкамітэту “Чарнобыльскага шляху” член-карэспандэнта Акадэміі навук Беларусі Івана Нікітчанкі, а таксама 21 хвіліна маўчання.

Лябедзька адзначыў, што шэсце да каплічкі не дазволенае, таму ўсе могуць быць прыцягнутыя да адказнасці. Але выказаў спадзяванне, што гэтага не адбудзецца.