На МКАД перакулілася моладзь на Rover 620, кіроўца быў п'яны (фота)

2 красавіка каля 17-й гадзіны на МКАД перакуліўся Rover 620. Аўтамабіль рухаўся па знешнім коле аўтадарогі. 27-гадовы вадзіцель не саўладаў з кіраваннем на з'ездзе на вуліцу Мазурава.

Як інфармуе сайт onliner.by, акрамя кіроўцы ў салоне знаходзіліся яшчэ тры чалавекі. Аднак ніхто траўмаў не атрымаў. Вадзіцель быў п'яны, медасведчанне выявіла ў яго крыві 1,87 праміле алкаголю. Высветлілася, што ён ніколі не атрымліваў правы кіроўцы.

Фота: onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі