На першую сустрэчу клуба Алексіевіч запісалася 600 чалавек
Увечары 7 снежня у галерэі TUT.BY прайшла першая сустрэча ў межах заснаванага Святланай Алексіевіч інтэлектуальнага клуба. Яе госцем стала расійская паэтэса і перакладчыца, уладальніца шматлікіх міжнародных літаратурных прэмій Вольга Седакова. Яна выступіла з лекцыяй на тэму "Злосць". Як расказала Святлана Алексіевіч, на сустрэчу змаглі трапіць толькі 200 чалавек з 600, якія выказалі жаданне зарэгістравацца.
"Для нас гэта было нечаканасцю, магчыма, у будучыні мы разгледзім магчымасць праводзіць сустрэчы ў большых памяшканнях", ― сказала Святлана Алексіевіч.