На Юрыя Рубцова пачалі новую крымінальную справу

На палітвязня Юрыя Рубцова Следчы камітэт Пружанскага раёна пачаў новую крамінальную справу. Актывісту, які быў асуджаны да "хіміі", пагражае тры гады пазбаўлення волі па абвінавачанні ва ўхіленні ад адбыцця ранейшага пакарання, перадае Радыё "Свабода".

Сам Рубцоў праславіўся майкамі з незвычайнымі палітычнымі надпісамі. А нядаўна палітвязень зрабіў сабе татуіроўку "Лукашэнка сыходзь". Па словах Рубцова, частку міліцыянтаў са спецкамэндатуры ў вёсцы Куплін, дзе ён адбывае пакаранне, за гэта пазбавілі прэміі. У адказ на гэта міліцыянты, кажа палітвязень,  пачалі на яго крымінальную справу — нібыта ён ухіляецца ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі і не ідзе на працу.

Рубцоў чатыры разы адмовіўся ад працы, але не лічыць сябе вінаватым. Ён кажа, што яго прымушаюць падпісваць дамову, быццам ён ідзе працаваць добраахвотна, а не пад прымусам.

На знак пратэсту з 6 красавіка Рубцоў абвясціў галадоўку і адначасова байкот усім супрацоўнікам міліцыі, следства і пракуратуры.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі