Наталля Радзіна "часова недаступная"?

Мама Наташы паведаміла "Народнай Волі", што ўвечары 30 сакавіка яна праводзіла дачку ў Мінск — 31 сакавіка тая павінна была з’явіцца ў КДБ.

"Сказала, што будзе тэлефанаваць, як толькі скончацца следчыя дзеянні. Але пакуль не тэлефанавала", — кажа Надзея Максімаўна.

Сёння ад самага ранку не магла выйсці на сувязь з Радзінай і яе адвакат Мар'яна Сямешка. Па словах адваката, раніцай 1 красавіка, у КДБ павінны адбыцца следчыя дзеянні з удзелам журналісткі.

Пакуль аб лёсе Наталлі нічога не вядома. Яе тэлефон па-ранейшаму на ўсе званкі адказвае: "Абанент, якому вы тэлефануеце, часова недаступны..."

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі