Навукоўцы: аб'ём мозгу можна павялічыць усяго за 25 хвілін на тыдзень
Баіцеся дэменцыі? Хадзіце больш!
Фізічная актыўнасць цягам усяго 25 хвілін на тыдзень дапамагае павялічыць аб'ём мозгу. Да такой высновы прыйшлі амерыканскія навукоўцы па выніках маштабнага даследавання.
У рамках даследавання навукоўцы сканавалі мозг больш чым дзесяці тысяч здаровых жанчын і мужчын. Выявілася, што ў тых, хто хадзіў, плаваў, ездзіў на ровары ці іншым спосабам умерана трэніраваўся хаця б 25 хвілін на тыдзень, мозг быў большы, чым у тых, хто гэтага не рабіў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.