Некалькі польскіх касцёлаў пачалі праводзіць службы на беларускай мове
Святлана Ціханоўская і Казімеж Ныч / t.me/viacorka
Некалькі польскіх касцёлаў пачалі ладзіць службы на беларускай мове. Гэта стала вынікам сустрэчы лідэра дэмсіл Святланы Ціханоўскай з кіраўніком польскага касцёла кардыналам Казімежам Нычам, паведамляе яе дарадца Франак Вячорка.
Падчас сустрэчы святар запэўніў, што падтрымае беларускія службы для беларусаў, якія жывуць у Польшчы.
"І мы ўжо бачым першыя вынікі. У некаторых касцёлах беларусы ўжо атрымалі магчымасць маліцца па-беларуску", — напісаў Вячорка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.