Новы гурт вакаліста The Тoobes зняў кліп у грузавым ліфце
Новы гурт вакаліста The Тoobes Стаса Ламакіна, Radio Slam, выклаў у сеціва другую песню "Keep on Running" з кліпам-візітоўкай. Ідэя відэа ўзнікла ў той момант, калі ў адным з варшаўскіх клубаў музыкі пасля канцэрту спускалі свае інструменты ў грузавым ліфце, а вакол танчылі фанаткі каманды.У выніку ўсё атрымалася “па рок-н-ролу”: бюджэтна і імправізацыйна. А Ламакін стаў рэжысёрам, аператарам і мантажорам кліпа.
Radio Slam узніклі менш за год таму. За гэты час музыкі прадставілі дэбютны сінгл, выступілі ў Францыі, там жа знялі “каляднае” відэа, перамаглі ў рок-фестывалі ў Кашаліне, сыгралі на адной сцэне з Acid Drinkers і Hunter. Цяпер гурт базуецца Варшаве і рытуе дэбютны альбом.