Новы штам каранавіруса ў Беларусі пакуль не выяўлены

Медык у ахоўным касцюме, ілюстрацыйнае фота

Медык у ахоўным касцюме, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Штам каранавіруса Пірола ў Беларусі пакуль не зарэгістраваны, кажуць у Міністэрстве аховы здароўя. Упершыню гэты варыянт каронавіруса быў знойдзены ў канцы ліпеня 2023 года ў Ізраілі. На пачатак верасня выпадкі кавід, выкліканыя штамам Пірола, былі выяўлены ўжо ў 15-ці краінах. Аднак пакуль па ліку заражэнняў Пірола праіргрывае іншаму варыянту рэкамбінантнай форме віруса ХВВ.1.5.

Лічыцца, што Пірола з'яўляецца больш заразным штамам у параўнанні з папярэднікамі. Сусветная арганізацыя аховы здароўя ўключыла яго ў спіс варыянтаў COVID-19, якія знаходзяцца пад наглядам. Экспэртаў турбуе, што новы штам мае здольнасьць ухіляцца ад імунітэту, набытага пасля захворвання іншымі штамамі COVID-19 альбо пасля вакцынацыі. Пры гэтым пакуль няма доказаў, што гэты варыянт выклікае больш цяжкую хваробу або больш высокі ўзровень смяротнасці. Сімптомы мала адрозніваюцца ад тыповых прыкмет каранавіруснай інфекцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі