Нямецкія кнігагандляры ахвяравалі Логвінаву тысячу еўра
І папрасілі кіраўніка Беларусі адмяніць штраф і вярнуць выдаўцу ліцэнзію.
Біржавы саюз нямецкага кнігагандлю ахвяраваў тысячу еўра выдавецтву "ЛогвінаЎ" і звярнуўся з лістом да Аляксандра Лукашэнкі. У ім кіраўнік кампаніі Аляксандр Скіпіс папрасіў прэзідэнта Беларусі адмяніць штраф і выдаць прадпрыемству неабходную для працы ліцэнзію, паведамляе deutschewelle.
Эканамічны суд прызначыў Ігару Логвінаву штраф — больш за 5 мільёнаў рублёў "за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць". З яго спаганяюць таксама 961 мільён рублёў, які падатковая інспекцыя палічыла прыбыткам крамы. За два месяцы кнігарня "логвінаЎ" сабрала праз ахвяраванні амаль усю суму, неабходную для выплаты.
Выдавец Логвінаў сабраў амаль усе грошы для выплаты штрафу
Фота — budzma.org