Кнігарня "ЛогвінаЎ" атрымала ліцэнзію на гандаль кнігамі

Міністэрства інфармацыі выдала кнігарні "ЛогвінаЎ" ліцэнзію на гандаль друкаванай прадукцыяй. Яна зарэгістраваная ў дзяржаўным рэестры за №3/879 ад 16 сакавіка 2015 года.

Увесь мінулы год кнігарня шэсць разоў безвынікова спрабавала атрымаць гэтую ліцэнзію. У выніку рашэннем эканамічнага суда Мінска кнігарню аштрафавалі на 5 мільёнаў рублёў. Акрамя таго, кнігарня павінна была выплаціць дзяржаве больш за 961 мільён рублёў, якія былі прызнаныя незаконным даходам.

Каб сплаціць амаль 1 мільярд рублёў, кнігарня "Логвінаў" абвясціла грамадскую кампанію ў сваю падтрымку. У выніку за амаль два месяцы было сабрана 976 мільёнаў рублёў, што нават перавышала суму штрафных санкцыяў.

У кнігарні “Логвінаў” патрабуюць вярнуць амаль мільярд рублёў

Кнігарня “ЛогвінаЎ” сабрала ўсе грошы на выплату штрафу

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі