Пачаўся суд над праваабаронцамі "Вясны"

"Вясноўцы" на судзе / БЕЛТА
"Вясноўцы" на судзе / БЕЛТА

У Ленінскім судзе Мінска пачаўся разгляд справы кіраўнікоў праваабарончага цэнтра "Вясна". На лаве падсудных апынуліся нобелеўскі лаўрэат, кіраўнік "Вясны" Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч, а таксама праваабаронца Уладзімір Лабковіч. Завочна судзяць таксама Змітра Салаўёва.

Паводл звестак абвінавачвання, праваабаронцы з 2016-га па 2021 год здымалі грошы з замежных рахункаў сваёй арганізацыі і вазілі ў Беларусь. Агулам за гэтыя пяць гадоў яны перавезлі без дэкларавання, як сцвярджаецца, 201 тысячу еўра і 54 тысячы долараў.

У сярэднім гэта атрымліваецца троху каля 3000 еўра і менш за 1000 долараў у месяц.

Таксама праваабаронцаў вінавацяць у "падрыхтоўцы грамадзян для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Верагодна, гаворка ідзе пра аплату штрафаў і дапамогу рэпрэсаваным.

На судзе праваабаронцы запатрабавалі весці працэс па-беларуску і зняць з іх кайданкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі