Падчас аблавы ў Мазыры затрымалі пяцярых чалавек
Затрыманне ў Мазыры
У Мазыры сілавікі затрымалі не менш за пяць чалавек. Відэа з імі з'явіліся ў адным з тг-каналаў, блізкіх да сілавікоў.
На відэа паказана, як сілавікі выцягваюць з аўтамабіля мужчыну ў рабочай вопратцы з лагатыпам Мазырскага НПЗ, а таксама выломваюць дзверы дома і кватэры.
З мазырчукамі запісалі відэа, дзе яны гавораць, што іх затрымалі за падпіскі на "экстрэмісцкія" каналы.
У якім статусе знаходзяцца затрыманыя і па якіх артыкулах іх вінавацяць — невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.