Падчас тэракту ў Ізраілі цяжка паранены беларус — МЗС

Тэракт у Яфа

Тэракт у Яфа / фота з сацсетак

У Ізраілі ў выніку тэракту цяжка паранены беларус. Пра гэта паведамляе МЗС Беларусі.

Гэта грамадзянін Беларусі 1997 года нараджэння, якога цяжка параніла ў горадзе Яфа. Прагнозы ўрачоў цяпер пазітыўныя, заўважае МЗС.

Міністэрства раіць устрымацца ад паездак у Ізраіль і Ліван.

Тэракт у Яфа адбыўся 1 кастрычніка. Два чалавекі, узброеныя аўтаматам, пачалі расстрэльваць людзей на прыпынку грамадскага транспарту. Сем чалавек загінулі, 16 былі параненыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі