"Пакажыце Статкевіча!" — спаўняецца год, як ад палітвязня няма вестак

Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч

Святлана Ціханоўская далучылася да кампаніі "Пакажыце Статкевіча!", яе арганізавалі родныя і знаёмыя палітыка. 9 лютага спаўняецца год, як ад палітвязня няма ніякіх вестак. Да Мікалая Статкевіча не пускаюць адваката, ад яго і да яго не даходзяць лісты, перададзеныя лекі вяртаюць, званкі і пераводы забароненыя.

Апошнія навіны пра палітыка сваякі атрымалі 9 лютага 2023 года. У пачатку лютага родныя і сябры арганізавалі міжнародную кампанію падтрымкі. Святлана Ціханоўская ў рамках гэтай кампаніі таксама звярнулася да міжнародных партнёраў: СМІ, палітыкаў і актывістаў. Яна заклікала іх запатрабаваць ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі паказаць Мікалая Статкевіча.

"Ужывайце максімальны ціск да рэжыму. Нам трэба даказаць, што ні адно злачынства не застанецца беспакараным — і за яго прыйдзецца несці адказнасць", — заявіла Святлана Ціханоўская.

Рэзалюцыю з патрабаваннем вызваліць Мікалая Статкевіча і іншых палітвязняў у снежні 2023 года прыняў Еўрапарламент. А ў канцы студзеня была затрыманая і арыштаваная на 15 сутак жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі