Палітвязні: што рэальна сёння можна зрабіць для іх падтрымкі і вызвалення — эфір
Ірына Маклейн і Арцём Лядоўскі
Надоечы ў Празе з ініцыятывы Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Празе і пры падтрымцы беларускіх праваабаронцаў і актывістаў прайшоў Кангрэс па палітвязнях. Фактычна, гэта было першае мерапрыемства, скіраванае выключна на абмеркаванне менавіта гэтай праблемы — сітуацыі з палітвязнямі. Але важна, каб гэта было не толькі абмеркаванне, але і канкрэтныя справы. Якія, дарэчы, актыўна робяцца з ініцыятывы розных НДА і асобных актывістаў.
Што канкрэтна ўяўляе з сябе сумесная ініцыятыва такіх арганізацый, як BYSOL, BYHELP, Dessident.by, народнага консульства Беларусі ў Шатландыі, беларусаў Аўстраліі ды іншых? Наколькі рэальна сёння не толькі дапамагчы палітвязням і іх сем’ям, але і дамагчыся вызвалення зняволеных? Ці варта разлічваць на дапамогу ў такіх справах палітычных структур кшталту Каардынацыйнай рады, Офіса Ціханоўскай ды іншых і як ўвогуле ацэньваюць патрэбу ў існаванні той жа КР? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўніца народнага консульства Беларусі ў Шатландыі Ірына Маклейн і актывіст беларускай дыяспары ў Аўстраліі, сакратар асацыяцыі “Беларусы ў Перце” Арцём Лядоўскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.